Главное Управление по образованию Могилевского областного исполнительного комитета
Управление по образованию Бобруйского горисполкома

Государственное учреждение образования

Гимназия №2 г. Бобруйска

2020 - Год малой родины

Эффективный педагогический опыт

Адреса передового педагогического опыта: Зайцева Галина Ростиславовна

Зайцава Галіна Расціславаўна

Адукацыя: вышэйшая, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, 1992.

Спецыяльнасць: выкладчык беларускай мовы і     літаратуры, рускай мовы і літаратуры; філолаг.

Пасада: Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Педагагічны стаж: 26 гадоў.

Кваліфікацыйная катэгорыя: вышэйшая, 2009г.    

Грамадская нагрузка: кіраўнік гарадскога трэнерскага клуба па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд.

Інавацыйная дзейнасць: удзельнік праекту.

Педагагічнае крэда: У кожным вучні бачыць у першую чаргу асобу.

   Абагульненне вопыту работы па тэме “Фарміраванне ключавых кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры і факультатыўных занятках” у 2010/2011 навучальным годзе.

   Тэма па самаадукацыі: Факультатыўныя заняткі як сродак дыферэнцыяцыі навучання.

   Узнагароды:

   Ганаровая грамата аддзела адукацыі Бабруйскага гарвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокае майстэрства і адданасць педагагічнай прафесіі. Сакавік, 2010;

   Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі вобласці, высокі прафесіяналізм. Верасень, 2012;

   Спецыяльная прэмія аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах. 2012;

   Спецяльная прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя Міхася Лынькова за значныя поспехі па папулярызацыі беларускай мовы. 2014.

Публікацыі:

  1. Факультатыўныя заняткі ў 11 класе “Знакі прыпынку ў сказах з параўнальным зваротам” – навукова-метадычны часопіс “Беларуская мова і літаратура” выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 4, 2013.
  2. Урокі па беларускай літаратуры ў 7 класе, надрукаваныя выдавецтвам “Белы вецер”: “Планы-канспекты ўрокаў па беларускай літаратуры. 7 клас (І паўгоддзе): дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі /Н.В. Лейко [і інш.]. – Мазыр: Белы вецер, 2013. – 126, [2] с. – (Серыя “З вопыту работы”)”.
  3. Урокі па беларускай мове ў 7 класе,   надрукаваныя выдавецтвам “Белы вецер”: “Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 7 клас (ІІ паўгоддзе): дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Г.Р.Зайцава [і інш.]. – Мазыр: Белы вецер, 2013. – 159, [1] с. – (Серыя “З вопыту работы”)”.

 

   Галіна Расціславаўна на працягу 26 год працуе творча і плённа, звяртаецца да тэхналогій праблемнага навучання, камп’ютарна-інфармацыйнай і ўзроўневай дыферэнцыяцыі.

   Для настаўніцы вельмі важна выхаваць у вучняў моўную і духоўную культуру, навучыць іх карыстацца словам, быць пісьменнымі, умець самастойна думаць і выказваць свае меркаванні, аналізаваць розныя жыццёвыя сітуацыі і рабіць правільны выбар.

   Усе ўрокі носяць праблемна-пошукавы характар, што адказвае асобасным інтарэсам і патрэбнасцям вучняў, развівае ў іх жаданне да пазнавальнай і творчай дзейнасці і самаактуалізацыі праз розныя віды работ.

   Выхаванцы радуюць настаўніцу сваімі поспехамі і здзяйсненнямі. Лепшыя з лепшых станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласной і рэспубліканскай алімпіяд.

Меню раздела

Ими гордится гимназия

Михайлова Мария

Михайлова Мария

Подробнее...
Шатило Михаил

Шатило Михаил

Подробнее...
Могилевцева Виктория

Могилевцева Виктория

Подробнее...
Кириченко Екатерина

Кириченко Екатерина

Подробнее...
Савченко Алексей

Савченко Алексей

Подробнее...
Богомья Владимир

Богомья Владимир

Подробнее...
Харланчук Диана

Харланчук Диана

Подробнее...
Кудласевич Юлия

Кудласевич Юлия

Подробнее...
Боровой Глеб

Боровой Глеб

Подробнее...
Ланкина Юлия

Ланкина Юлия

Подробнее...

Опрос

Помогают ли Вам электронные дневники?

Голосовать

Карта маршрута