Архив новостей

21 февраля - Міжнародны дзень роднай мовы

Опубликовано: 21 февраля 2024 г.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

У 2023 годзе гэтае свята праводзіцца на тэму: «Шматмоўная адукацыя – неабходнасць пераўтварэння адукацыі».

Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці. 

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе праводзіліся наступныя мерапрыемства:

  • Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”
  • Падарожжа па старонках беларускага фальклору
  • Інтэлектуальная гульня “Жывыя вытокі”
  • Конкурс эсэ “Не пакідайце ж мовы роднай…”
  • Конкурс чытальнікаў
  • “Ад прадзедаў спакон вякоў…”
  • Музычныя перапынкі “Гучы, беларуская песня!”
  • Конкурс “Знаўцы роднай мовы”
  • Дзень роднай мовы “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”
  • Гульня “Беларускі кракадзіл”
  • Занятак-гульня “У падарожжа родных слоў”
  • Класная гадзіна “Шануй матчыну мову”
  • Конкурс малюнкаў по творах беларускіх пісьменнікаў “Намалюем прачытанае”

фотаздымкі

Меню раздела

Опрос

Помогают ли Вам электронные дневники?

Голосовать

Карта маршрута